wd wp Пошук:

Дзесяціногія ракападобныя

Дзесяціногія ракападобныя (Decapoda) — атрад вышэйшых ракаў, які змяшчае каля траціны ўсіх яго відаў.

Апісанне

Даўжыня цела да 80 см, размах клюшняў да 3 м. Характэрная прыхмета — зліццё сківічных сегментаў галавы з груднымі і пераўтварэнне трох пярэдніх пар канечнасцей грудзей у нагасківіцы, якія ўдзельнічаюць у перадачы корму да ротавай адтуліны; 5 пар задніх грудных ног хадзільныя (адсюль назва); на некаторых часта развіваюцца клюшні. Галава і грудзі ўкрыты зверху галавагрудным шчытом (карапаксам). Вочы сцябліністая, фасетачныя.

Пашырэнне

Больш пашыраны ў морах, менш — у прэсных вадаёмах і на сушы; на Беларусі жывуць прадстаўнікі роду рачныя ракі (Astacus).

Асаблівасці біялогіі

Раздзельнаполыя. Самкі (акрамя крэветак) выношваюць яйцы на брушных ножках. Лічынкі рэзка адрозніваюцца ад дарослых; у многіх развіццё прамое. Кормяцца жывёльным і раслінным кормам.

Класіфікацыя

Выдзяляюцца 2 падатрады — Natantia (крэветкі) і Reptantia (рачныя ракі, амары, лангусты, крабы, ракі-пустэльнікі). Больш за 8500 відаў.

Гаспадарчае значэнне

Некаторыя — аб’екты промыслу і развядзення. Асаблівы камерцыйны інтарэс уяўляюць прадстаўнікі сямейства амараў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дзесяціногія ракападобныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара