Дзервяні́скае возера, Кальніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 32 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гродна.
Плошча паверхні возера 1,04 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі каля 9 км. Схілы катлавіны стромкія. Вышыня схілаў 9—10 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Праз возера працякае рака Сламянка і злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў. Таксама ўпадае ручай з возера Чартова.