Ве́раўскае возера — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 33 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Глушнева, у басейне ракі Пыранка.
Плошча паверхні 1,23 км². Даўжыня 7,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 15,75 км.
Катлавіна вузкая, стужкападобная. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 10 м, пад лесам. Праз возера цячэ Сламянка і злучае яго з азёрамі Чыжоўка і Кальніца. Дно высцілае слой сапрапелю магутнасцю да 5,3 м.