wd wp Пошук:

Дзень Еўропы

Першапачаткова Дзень Еўро́пы святкаваўся 5 мая і быў прысвечаны заснаванню Савета Еўропы (5 мая 1949). Гэтая дата была прызначана з 1964 года.

Але на сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц Еўрапейскага Саюза ў Мілане ў 1985 годзе ў якасці Дня Еўропы было прызначана 9 мая. Менавіта ў гэты дзень, 9 мая 1950 года, міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэнню арганізаванай Еўропы. Гэтыя прапановы, вядомыя пад назвай Шуманскай дэкларацыі, шматлікімі даследчыкамі лічацца пачаткам стварэння таго, што цяпер завецца Еўрапейскім Саюзам.

Еўрапейцы цяпер больш прытрымліваюцца 9 мая, але некаторыя дагэтуль аддаюць перавагу 5 мая, бо Савет Еўропы стваралася дзеля абароны правоў чалавека, парламентарнай дэмакратыі і кіравання права, у той час як прамова Шумана проста ўтрымлівала прапановы па падзелу французскіх і нямецкіх вуглю і сталі. З 2003 года гэта свята святкуюць таксама і ва Украіне (у трэцюю суботу мая).

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Савет Еўропы
Катэгорыя·Еўрапейскі Саюз
Катэгорыя·Святы 9 мая
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы 5 мая