wd wp Пошук:

Дзень Адраджэння

Дзень Адраджэння[1] — дзень надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 года. Вярхоўны Савет ухваліў шэраг рашэнняў аб эканамічнай і палітычнай самастойнасці, аб часовым прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі і нацыяналізацыі партыйнай і камсамольскай маёмасці. Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі выводзіліся з падпарадкавання Маскве.

Зноскі

  1. Вячорка В. Якія гістарычныя даты павінны памятаць і шанаваць беларусы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мінск, 1993. С. 78.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Святы Беларусі
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Неафіцыйныя святы