wd wp Пошук:

Джэк Брэбем

Сэр Джон Артур Брэбем (англ.: Sir John Arthur Brabham), больш вядомы як Джэк Брэбем (англ.: Jack Brabham; 2 красавіка 1926, Харствіл, Новы Паўднёвы Уэльс  — 19 мая 2014, Голд-Кост, Квінсленд) — аўстралійскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1. Першы аўстралійскі чэмпіён свету Формулы-1. Аўстраліец года (1966). Трое сыноў Брэбема: Джэф, Гэры і Дэвід — таксама сталі аўтагоншчыкамі.

Джэк нарадзіўся ў сям’і гандляра за 15 км ад Сіднея на ўскраіне гарадка Хартсвіл. Пасля заканчэння школы, у 15 гадоў, уладкаваўся на працу ў гараж, дзе займаўся рамонтам аўтамабіляў.

Падчас [[Другая сусветная вайна[Другой сусветнай вайны]] служыў у каралеўскіх паветраных сілах. Па вяртанні з вайны, у 1946 годзе адкрыў невялікую майстэрню па рамонце аўтамабіляў. Таксама ён удзельнічаў у чэмпіянаце Новага Паўднёвага Уэлса (New South Wales Championship) і атрымаў у ім перамогу.

У 1955 годзе дэбютаваў на Гран-пры Вялікабрытаніі ў чэмпіянаце Формулы-1 у камандзе Cooper. У 1959 Брэбем стаў чэмпіёнам свету ў камандзе Cooper. А ў 1960 ён паўтарыў поспех з камандай. У трэці раз паўтарыць свой поспех змог толькі ў 1966 годзе за рулём баліда ўласнай каманды Brabham.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Sir Jack Brabham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 BBC News — 1922.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2014 годзе
Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Памерлі 19 мая
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Нарадзіліся 2 красавіка
Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Чэмпіёны Формулы-1
Нарадзіліся ў 1926 годзе
Асобы
Памерлі ў Аўстраліі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных