wd wp Пошук:

Джэймс Хант

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хант.

Джэймс Сайман Уоліс Хант (англ.: James Simon Wallis Hunt; 29 жніўня 1947 — 15 чэрвеня 1993) — англійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1976 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Па заканчэнні гоначнай кар’еры працаваў каментатарам на BBC і прадпрымальнікам.

Пачаўшы кар’еру гоншчыка ў кузаўных аўтагонках, Хант неўзабаве пераходзіць у Формулу-3. Сваімі поспехамі ён прыцягнуў увагу каманды Hesketh і ў 1973 годзе ўпершыню выступіў у класе Формула-1 у складзе гэтай каманды. У канцы 1975 года ён становіцца пілотам McLaren і ў 1976 годзе, атрымаўшы 6 перамог, становіцца чэмпіёнам свету. У наступныя два гады Хант працягвае выступаць у McLaren, але ўжо з значна меншым поспехам, і ў 1978 годзе ён сыходзіць у адстаўку. У 1979 годзе Хант вяртаецца ў Формулу-1 у складзе новай каманды — Walter Wolf Racing. З сямі гонак ён скончыў толькі адну (восьмае месца), пасля чаго ўжо ў сярэдзіне сезону Хант канчаткова сыходзіць з вялікага спорту.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 James Hunt // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 James Hunt // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. James Hunt // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 з Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Чэмпіёны Формулы-1
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1, якія выступалі на McLaren
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Патні-Вейл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераможцы Гран-пры Формулы-1