wd wp Пошук:

Джэймс Джордж Фрэзер

Джэймс Джордж Фрэзер (Фрэйзер) (Sir James George Frazer; 1 студзеня 1854, Глазга, Шатландыя - 7 мая 1941, Кембрыдж) — брытанскі антраполаг, культуролаг, фалькларыст і гісторык рэлігіі, прадстаўнік класічнай англійскай сацыяльнай антрапалогіі, які ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне татэмізма, магіі і трансфармацыі рэлігійных вераванняў на працягу гісторыі чалавецтва. Аўтар 12-томнай працы «Залатая галіна» («The Golden Bough»).

Біяграфічныя звесткі

Атрымаў адукацыю юрыста, але ніколі не займаўся юрыдычнай практыкай. На выбар кірунку яго навуковых даследаванняў аказала кніга Э. Б. Тайлара «Першабытная культура», пасля азнаямлення з якой Дж. Фрэзер вырашыў стаць антраполагам і паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Вучыўся таксама ва ўніверсітэце Глазга (Шатландыя).

У сваіх даследаванняў выкарыстоўваў параўнальны метад пры аналізе звычаяў і паўсядзённай жыццядзейнасці «прымітыўных народаў». Выкладаў сацыяльную антрапалогію ва ўніверсітэце Ліверпуля.

Меў шмат вышэйшых акадэмічных узнагарод, а ў 1914 атрымаў рыцарскую годнасць.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

На працягу многіх гадоў Дж. Фрэзер займаўся даследаваннямі з’яў татэмізму і табу. Прытрымліваўся канцэпцыі т.зв. «псіхічнага адзінства», паводле якой універсальнае падабенства праяў чалавечага розуму з’яўляецца важнейшым фактарам эвалюцыі чалавецтва. Ва ўспрыманні Дж. Фрэзера антрапалогія — гэта «навука аб чалавечых пачатках». Найбольш вядомая праца Дж. Фрэзера «Залатая галіна», у якой сістэматызаваны фактычны матэрыял пра першабытнкю магію, міфалогіі, татэмізм, анімізм, табу, рэлігійныя вераванні, фальклор і звычаі розных народаў. Яна была ўпершыню апублікавана ў 1890, а пазней была перакладзена на мноства моў свету. Сярод іншых значных прац — «Татэмізм і экзагамія» (1910), «Фальклор у Старым Запавеце» (1918), «Галава Гаргоны» (1918).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 James George Frazer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Антраполагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Даследчыкі міфалогіі
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Постаці брытанскай культуралогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазга
Катэгорыя·Этнографы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці брытанскага рэлігіязнаўства
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Даследчыкі старажытнагрэчаскай міфалогіі і рэлігіі
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта