Знаходзіцца ў паўднёвым Ліване, за 40 км на поўдзень ад сталіцы гэтай краіны Бейрута і за 22 кіламетры ад горада Сайда. Цэнтр аднайменнай акругі з насельніцтвам 14 500 чалавек. Джэзін ляжыць на вышынях нагор’я Тумат-Ніха, у асяроддзі пініевых лясоў, вінаграднікаў і садоў. Насельніцтва складаюць у пераважнай большасці арабы-хрысціяне (грэка-каталікі і мараніты).