wd wp Пошук:

Джульета Мазіна

Джульета Мазіна (італ.: Giulietta Masina, 22 лютага 192123 сакавіка 1994) — італьянская актрыса, жонка кінарэжысёра Федэрыка Феліні, атрымала мянушку «Чаплін у спадніцы».

Біяграфія

Джулія Ганна Мазіна нарадзілася ў Сан-Джорджа-дзі-П’яна ў сям’і служачага і настаўніцы. Джулія была самай старэйшай з чатырох дзяцей. Ужо з ранніх гадоў яна праяўляла схільнасць да тэатра, танцаў і музыкі.

Пасля заканчэння пачатковай школы яе адправілі ў Рым да сваячкі, дзе яна трапіла ў гімназію сясцёр урсулінак. Джулія рыхтавалася стаць піяністкай, але паступіла ў Рымскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Пасля яго заканчэння Мазіна атрымала дыплом выкладчыка сучаснай літаратуры.

Падчас вучобы Джулія грала ў студэнцкім тэатры. Пазней яна атрымала запрашэнне ў тэатр Каверын. Акрамя таго, каб палепшыць сваю дыкцыю і пазбавіцца ад паўночна-італьянскага акцэнту, Мазіна пачала працаваць на радыё. Там яна выступала ў радыёперадачах, сцэнарыі да якіх пісаў будучы вядомы італьянскі рэжысёр Федэрыка Феліні, падпісваў у той час свае працы як «Федэрыка». Ён працаваў карыкатурыстам ў адным з часопісаў. Федэрыка патэлефанаваў Джуліі і сказаў, што хоча зрабіць фільм па гэтай п’есе, і папрасіў яе аб сустрэчы. У кастрычніку 1943 года яны пажаніліся. Менавіта па яго просьбе яна змяніла сваё імя і стала Джульетай.

Яе дэбютнай працай у кіно стаў фільм Альберта Латуады «Без жалю» (1947 год), у якім яна згуляла ролю прастытуткі Марчэлы — шчырай, з добрай, даверлівай душой. За гэтую ролю яна атрымала «Срэбраную стужку».

Яна памерла ў Рыме 23 сакавіка 1994 г., праз паўгады пасля смерці мужа. Мазіна была пахавана ў Рыміні побач з мужам.

Зноскі

  1. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119117096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  4. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119117096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Уладальнікі прыза за лепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Балоння
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка