wd wp Пошук:

Джордж Уэслі Белаўз

Джордж Уэслі Белаўз (англ.: George Wesley Bellows; 12 жніўня 1882, Калумбус, Агая — 8 студзеня 1925, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак рэалістычнага кірунку.

Жыццё і творчасць

Джордж Уэслі Белаўз нарадзіўся ў 1882 годзе ў горадзе Калумбус (штат Агая). З 1901 па 1904 год наведваў Універсітэт штата Агая і сур’ёзна займаўся бейсболам. Аднак кар’еры прафесійнага спартсмена ён упадабаў вывучэнне жывапісу ў Нью-Ёркскай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Роберта Хенры. У гэтыя гады ён збліжаецца з мастакамі «Школы смеццевых вёдзер», заснаванай Генры, і яго ж групай «Восем».

У 1906 годзе Белаўз адкрывае ўласную студыю ў Нью-Ёрку. Першы поспех да яго прыходзіць у 1908 годзе, пасля выставы, арганізаванай Робертам Хенры. У 1909 годзе становіцца членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. З 1910 года Белаўз выкладаў у Лізе студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка; з 1919 — у Чыкагскім універсітэце мастацтваў.

Супрацоўнічаў з сацыялістычным часопісам «Масы» (The Masses), але адышоў ад яго з-за сваёй актыўнай падтрымкі ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну.

Памёр у 1925 годзе ад перытаніту, выкліканага запаленнем апендыкса.

Зноскі

  1. Bell A. George Wesley Bellows // Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 9 жніўня 2019.
  2. George Wesley Bellows // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118885146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 RKDartists
  6. George Wesley Bellows
  7. George Wesley Bellows // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118885146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  10. https://www.clevelandart.org/art/1922.1133
  11. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  12. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/ashcan-school Праверана 17 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта штата Агая
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Графікі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-рэалісты
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Грын-Вуд
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня