wd wp Пошук:

Джон Чарлз Полані

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Полані.

Джон Чарлз Полані (венг.: Polányi János Károly; нар. 23 студзеня 1929, Берлін, Германія) — канадскі хімік, сын вядомага брытанскага хіміка і філосафа Майкла Полані, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986 года «за ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэ і Дадлі Хершбахам.

Член Каралеўскага таварыства Канады (1966), Лонданскага каралеўскага таварыства (1971)[9], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978)[10], член Папскай акадэміі навук (1986)[11].

Біяграфія і навуковая праца

Джон Полані нарадзіўся 23 студзеня 1929 года ў Берліне. Бацька — вядомы хімік Майкл Полані, маці — Магда Элізабет Полані. З прыходам да ўлады нацыстаў у 1933 годзе, з-за яўрэйскага паходжання сям’я была вымушаная бегчы ў Манчэстэр, дзе яго бацька стаў прафесарам хіміі Манчэстэрскага ўніверсітэта. Джон Полані скончыў Манчэстэрскі ўніверсітэт у 1949 годзе, а ў 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю па хіміі. У 1952—1954 гадах працаваў у Дзяржаўным навукова-даследчым Савеце Канады ў Атаве, у тым ліку ў лабараторыі будучага Нобелеўскага лаўрэата (1971 года) Герхарда Герцберга, дзе сабраў спектраскапічную ўстаноўку для праверкі вагальнага і вярчальнага ўзбуджэння ў малекулах ёда. У 1954—1956 гадах стажыраваўся ў Прынстанскім універсітэце. У 1956 годзе стаў выкладчыкам універсітэта Таронта, а ў 1962 годзе — прафесарам.

Полані распрацаваў метад інфрачырвонай хемілюмінесцэнцыі для вывучэння дынамікі хімічных працэсаў.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[12].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 https://books.google.co.uk/books?id=mA768e7ge0wC&pg=PA357&lpg=PA357&dq=%22marlow+medal%22&source=bl&ots=8FQts7Ri0h&sig=BpwYfF5CReP8WGLfdhxB8JRzE6A&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwj41Iqim_PNAhUMCsAKHd-iBKI4ChDoAQhDMA4#v=onepage&q=%22marlow%20medal%22&f=false
  2. John Polanyi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137236395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. http://www.mfa.gov.hu/kulkepviselet/UK/en/en_Bilateralis/hita_tm.htm
  5. http://www.insidetoronto.com/community-story/59100-bathurst-heights-renamed-after-nobel-prizewinner/
  6. http://www.mediatheque.lindau-nobel.org/laureates/polanyi
  7. Engel V., Schinke R. Theoretical study of the transition-state spectroscopy of the collinear H + H2 reaction // Chem. Phys. Lett.Elsevier BV, 1985. — Vol. 122, Iss. 1-2. — P. 103–107. — ISSN 0009-2614; 1873-4448doi:10.1016/0009-2614(85)85486-5
  8. http://sites.utoronto.ca/jpolanyi/profile/profile2.html
  9. John Polanyi (англ.)
  10. John C. Polanyi (англ.)
  11. John Charles Polanyi (англ.)
  12. World Scientists’ Warning To Humanity(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 23 мая 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Канады
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта