wd wp Пошук:

Дадлі Роберт Хершбах

Дадлі Роберт Хершбах (англ.: Dudley Rоbert Herschbach; нар. 18 чэрвеня 1932, Сан-Хасэ, ЗША) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1986) «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэнам і Джонам Полані.

Біяграфія

Хершбах нарадзіўся 18 чэрвеня 1932 года ў каліфарнійскім горадзе Сан-Хасэ. З дзяцінства захапляўся спортам, дзякуючы якому атрымаў стыпендыю для навучання ў Стэнфардскім універсітэце. У 1954 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы, а ў 1955 — ступень магістра хімічных навук. Пасля гэтага паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ў 1956 годзе ступень магістра фізічных навук, а ў 1958 годзе — ступень доктара па хімічнай фізіцы. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі Гарвардскага ўніверсітэта.

Яшчэ студэнтам Xершбах займаўся малекулярнымі пучкамі — патокамі малекул, якія перасякаюць вакуумную камеру, у якой рэгіструецца змяненне энергіі, што дазваляла з большай дакладнасцю сачыць за індывідуальнымі малекуламі ў працэсе іх узаемадзеяння. У 1967 годзе Xершбах сумесна з Лі Янам распрацавалі метад перасякальных малекулярных пучкоў, пры якім першапачаткова вымераныя колькасці ўяўляюць сабой трансляцыйныя і вуглавыя размеркаванні. У 1986 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за ўнесены ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў».

Зноскі

  1. Dudley R. Herschbach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dudley R. Herschbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139397442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных