Джон Уілард Мілнар (англ.: John Willard Milnor; нар. 20 лютага 1931, Орындж, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1963), замежны член Расійскай акадэміі навук (1994).
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт. Вучань вядомага таполага Ральфа Фокса. Працаваў у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане і ва Універсітэце Стоўні-Брук.
Асноўныя працы Мілнара па дыферэнцыяльнай тапалогіі.