wd wp Пошук:

Джон Сёрціс

Джон Сёрціс (англ.: John Surtees, 11 лютага 1934, Тэтсфілд, Сурэй, Велікабрытанія — 10 сакавіка 2017, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі аўтагоншчык і матагоншчык. Адзіны ў свеце гоншчык, які стаў чэмпіёнам свету ў Формуле-1 (1964 год, Ferrari) і матагонках (1956, 1958, 1959, 1960). Бацька Генры Сёрціса (1991—2009), які загінуў улетку 2009 года ў гонцы Формулы-2. Дэбютаваў у Формуле-1 у 1960 годзе, прыняўшы ўдзел у Гран-пры Манака ў складзе каманды Лотуса. Праз усяго чатыры месяцы ён упершыню заняў другое месца на Гран-Пры Вялікабрытаніі. На наступным Гран-пры, які праходзіў у Партугаліі, заваяваў свой першы поўл, але быў вымушаны сысці з гонкі з-за праблем з радыятарам.

Правёўшы сезон 1961 года ў камандзе Купер і сезон 1962 — у Лола Рэйсінг Карз, у 1963 годзе перайшоў у Ферары. У складзе гэтай каманды ён стаў чэмпіёнам свету 1964 года, атрымаўшы за сезон перамогі ў двух Гран-пры і тройчы фінішаваўшы на другім месцы.

Зноскі

  1. 1 2 John Surtees // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Surtees // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.essentialsurrey.co.uk/lifestyle/health-beauty/surtees/
  4. John Surtees, former F1 and motorcycle world champion, dies aged 83
  5. https://www.bbc.com/sport/formula1/39235608
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сурэі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Чэмпіёны Формулы-1
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных