wd wp Пошук:

Джон Сел Котмен

Джон Сел Котмен (Котман) (англ.: John Sell Cotman; 16 мая 1782, Норыдж — 24 ліпеня 1842, Лондан) — англійскі мастак і графік рамантычнага напрамку.

Жыццё і творчасць

Дж. С. Котмен нарадзіўся ў графстве Норфалк на ўсходзе Англіі, у сям’і гандляра тканінамі. У юнацтве вывучаў жывапіс у майстэрні мастака Томаса Гёрціна. У 1800 годзе прайшла першая персанальная выстава яго прац у Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лондане. Будучы пераважна пейзажыстам і марыністам, Дж. Котмен здзяйсняў шматлікія вандраванні па ўсёй Вялікабрытаніі, робячы замалёўкі для сваіх палотнаў. У 1817-20 гадах ён тройчы выязджаў у Нармандыю; гэтыя паездкі аказалі вялікі ўплыў на творчасць майстра. У 1822 годзе Дж. Котмен выпусціў альбомы эскізаў, створаных у гэтых вандроўках у Францыю. У 1825 годзе ён уступіў у «Таварыства мастакоў-акварэлістаў» (англ.: Society of Painters in Water-colours, пазней — «Каралеўскае таварыства акварэлістаў», Royal Watercolour Society). Займаўся педагагічнай дзейнасцю, выкладаў малюнак першапачаткова ў родным Норыджы, а затым у лонданскім «Каралеўскім каледжы» (англ. King’s College); у 1834 годзе Котмена абралі прафесарам гэтага каледжа.

Дж. Котмен вядомы як таленавіты графік, малявальшчык і акварэліст, працы якога па мастацтве светлавога пераходу ў фарбах блізкія да японскай каляровай ксілаграфіі і шмат у чым з’яўляюцца папярэднікамі твораў стылю мадэрн пачатку XX стагоддзі. Мастацкія працы Дж. Котмена можна ўбачыць у шэрагу вядучых музеяў Вялікабрытаніі, у тым ліку ў Брытанскім музеі.

У 1809 годзе мастак узяў шлюб з Эн Майлс, ад якой меў чатырох сыноў і дачку.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120136201 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. 1 2 John Sell Cotman
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120136201 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Норыджы
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1842 годзе