wd wp Пошук:

Томас Гёрцін

Томас Гёрцін, То́мас Герцін (англ.: Thomas Girtin; 18 лютага 1775 — 9 лістапада 1802) — англійскі мастак, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы акварэлі.

Біяграфія

Томас Гёрцін нарадзіўся ў Саўтуарку ў 1775 годзе. Нашчадак (па бацьку) уцекачоў з Францыі гугенотаў. Яго бацька памёр, калі Томас быў яшчэ дзіцем. Яго маці выйшла замуж за містэра Ваана, мадэльера. Вучыўся, як і Цёрнер, у Томаса Молтана, а таксама Эдуарда Дэеса. Разам з Тэрнерам, з якім Герцін быў у сяброўскіх адносінах, зарабляў размалёўваннем старажытных гравюр. З 1794 г. работы Гёрціна выстаўляліся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. Замалёўкі пейзажаў і архітэктурных збудаванняў працы Гёрціна хутка атрымалі прызнанне. Ён распачаў некалькі паездак па розных рэгіёнах Англіі, а на мяжы 1801—1802 гадоў правёў амаль паўгода ў Парыжы, пакінуўшы серыю акварэляў і алоўкаў, якія ён па вяртанні ў Лондан перавёў у гравюры, якія склалі зборнік «Дваццаць відаў Парыжа» (Twenty Views in Paris and its Environs). Памёр у сваёй студыі за мальбертам (меркавана ад туберкулёзу). У 1800 годзе Гёрцін ажаніўся з Мэры Эн Барэт, шаснаццацігадовай дачкой заможнага гарадскога ювеліра.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Thomas Girtin — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Thomas Girtin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1802 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных