wd wp Пошук:

Джон Магуфулі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джон Магуфулі (англ.: John Pombe Magufuli; 29 кастрычніка 1959 — 17 сакавіка 2021) — прэзідэнт Танзаніі (2015—2021).

Біяграфія

Скончыў універсітэт Дар-эс-Салама ў 1988 годзе са ступенню бакалаўра ў галіне хіміі і матэматыкі, у ім жа атрымаў ступень магістра і абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне хіміі.

Дэпутат парламента трох скліканняў (2000—2005, 2005—2010, 2010—2015). З 1995 па 2000 гады працаваў намеснікам міністра грамадскіх работ . З 2000 па 2015 гады працаваў у кабінеце міністраў Танзаніі на розных вышэйшых дзяржаўных пасадах: міністрам грамадскіх работ з 2000 па 2006 год, міністрам зямель і населеных пунктаў з 2006 па 2008 гг., міністрам жывёлагадоўлі і рыбнай гаспадаркі ў перыяд з 2008 па 2010 гады, з 2010 па 2015 год зноў міністрам грамадскіх работ.

Кандыдат ад кіруючай партыі. На выбарах атрымаў 58 % галасоў. Быў прыведзены да прысягі 5 лістапада 2015 года.

Памёр 17 сакавіка 2021 года[7].

Зноскі

  1. John Pombe Magufuli // Brockhaus Enzyklopädie
  2. John Magufuli // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Magufuli: Tanzania’s president dies aged 61 after health rumoursBBC, 2021. Праверана 17 сакавіка 2021.
  4. Owere P. Breaking News: President John Pombe Magufuli has diedThe Citizen, 2021. Праверана 17 сакавіка 2021.
  5. Rais wa Jamhuri ya Tanzania John Pombe Magufuli ameaga duniaBBC, 2021. Праверана 17 сакавіка 2021.
  6. John Magufuli: Tanzania’s President John Magufuli dies aged 61BBC, 2021. Праверана 17 сакавіка 2021.
  7. Памёр прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі. Ён адмаўляў кавід і казаў, што краіна перамагла хваробу
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Дар-эс-Салама
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Прэзідэнты Танзаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Танзаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Танзаніі
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе