wd wp Пошук:

Джон Джэй

Джон Джэй (англ.: John Jay; 12 снежня 1745 — 17 мая 1829) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з бацькоў-заснавальнікаў ЗША, першы старшыня Вярхоўнага суда ЗША, дыпламат, губернатар штата Нью-Ёрк.

Падчас Вайны за незалежнасць Джэй з’яўляўся членам першага і другога Кантынентальнага Кангрэсу. У 1777 годзе ён стаў адным з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі штата Нью-Ёрк.

У 1779 Джэй стаў пасланнікам у Іспаніі, дзе спрабаваў пераканаць Іспанію прызнаць незалежнасць Злучаных Штатаў. Іспанія так і не прызнала незалежнасць ЗША да заканчэння вайны ў 1783 годзе. Аднак Джэю ўдалося пераканаць іспанцаў вылучыць гэтак неабходны грашовы крэдыт маладому амерыканскаму ўраду ў памеры 170 000 долараў.

У 1782—1783 гадах Джэй знаходзіўся ў Парыжы, дзе разам з Франклінам удзельнічаў у перамовах з Францыяй і Вялікабрытаніяй аб прызнанні незалежнасці ЗША і сканчэнні вайны.

У 1788 Джэй актыўна адстойвае ратыфікацыю Канстытуцыі ЗША штатам Нью-Ёрк і ўдзельнічае ў напісанні Запісак федэралістаў разам з Гамільтанам і Мэдысанам.

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain
  2. geni.com — 2006. — 175000000 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Суддзі Вярхоўнага Суда ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Бацькі-заснавальнікі ЗША
Катэгорыя·Кандыдаты ў віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1829 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Паслы ЗША ў Іспаніі
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары ЗША
Катэгорыя·Кабінет Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Галоўныя суддзі ЗША
Катэгорыя·Губернатары Нью-Ёрка
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1796)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы