wd wp Пошук:

Джон Данстэйбл

Джон Данстэйбл (англ.: John Dunstable; 1370, або 1380, або 1390 — 24 снежня 1453) — англійскі кампазітар.

Верагодна, кампазітар нарадзіўся ў Данстэйблі ў Бедфардшыры. Дата яго нараджэння невядомая, яе вылічаюць прыблізна па самых ранніх працах Данстэйбла, якія дайшлі да нас, 1410—1420 гадоў.

Магчыма, да 1427 года ён служыў прыдворным музыкантам у герцага Бедфардскага (брата караля Генрыха V), таму мог жыць некаторы час у Францыі, бо герцаг быў рэгентам Францыі ў 1423—1429 гадах. У 1427—1436 гадах Данстэйбл знаходзіўся пры двары Жанны Наварскай, другой жонкі англійскага караля Генрыха IV. Паводле падатковых запісаў за 1436 год, Данстэйбл меў уласнасць у Нармандыі, а таксама ў Кембрыджшыры, Эсексе і Лондане. У 1438 г. ён знаходзіўся на службе ў Хамфры, герцага Глостэрскага.

У адрозненне ад многіх кампазітараў таго часу, Данстэйбл не быў клірыкам. Верагодна, ён быў жанаты.

Відаць, Данстэйбл займаўся таксама астраноміяй і матэматыкай, з яго эпітафіі мы ведаем, што ён «вывучаў законы нябесных сузор’яў». Яго праца па астраноміі носіць кампілятыўны характар.

Данстэйбл пахаваны ў Лондане ў царкве Сент-Стывен-Уолбрук. Надмагілле было пастаўлена ў царкве ў пачатку XVII стагоддзя. Царква была адноўлена пасля пажару 1666 года, надмагілле аднавілі ў 1904 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119386518 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  3. John Dunstaple // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. John Dunstable // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1390 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1453 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары XV стагоддзя
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта