wd wp Пошук:

Джон Брэтбі

Джон Рэндал Брэтбі (англ.: John Randall Bratby, 19 ліпеня 192820 ліпеня 1992) — брытанскі, англійскі мастак і пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў мастацкага напрамку 1950—1960-х гадоў, вядомага як Школа кухоннай мыйкі (англ.: Kitchen Sink School).

Джон Рэндал Брэтбі нарадзіўся ў 1928 годзе ва Уімблдане, прыгарадзе Лондана. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі з 1951 па 1954 год вучыўся ў Каралеўскім каледжы мастацтваў. Наступныя тры гады працаваў цьютарам пры гэтай адукацыйнай установе. У гэты перыяд ён уславіўся сваімі інтэрпрэтацыямі прац Уолтара Сікерта перыяду творчага аб’яднання Кэмдэн Таўн. У сваіх жа карцінах, досыць тыповых для экспрэсіянізму, Брэтбі часта звяртаўся як да напісання партрэтаў сваіх блізкіх, так і стварэння вобразаў самых простых прадметаў паўсядзённага побыту кухняў, ванных і туалетных пакояў. Неўзабаве пасля апублікавання ў 1954 годзе артыкула-рэцэнзіі на яго працы з загалоўкам «Рэалізм кухоннай мыйкі» (англ.: kitchen sink realism), ён мімаволі даў назву цэламу мастацкаму напрамку не толькі ў выяўленчым мастацтве, але і ў драматургіі, тэатры, кіно. У 1958 годзе яго творы былі выкарыстаны ў якасці калекцыі выдуманага мастака Джымсана з фільма «Вуснамі мастака».

З павелічэннем папулярнасці поп-арта запатрабаванасць творчасці Джона Брэтбі значна знізілася, аднак некаторыя прыхільнікі, сярод якіх, напрыклад, Пол Макартні, працягвалі калекцыянаваць яго карціны. У 1971 годзе Джон Брэтбі быў абраны членам Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У 1960—1970-х гадах шмат працаваў над партрэтамі знакамітасцей, пазней серыя гэтых работ была названа «Зала славы» (англ. Hall of Fame). У 1980-х гадах захапіўся гарадскімі краявідамі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 John Randall Bratby — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. John Randall Bratby // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. Kingston University secures Heritage Lottery Fund support for major project marking 140 years of Kingston School of Art
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ва Усходнім Сусексе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскага каледжа мастацтваў