wd wp Пошук:

Джон Браўнінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўнінг.

Джон Мозес Браўнінг (англ.: John Moses Browning; 21 студзеня 1855, Огдэн (штат Юта, ЗША) — 26 лістапада 1926, Брусель (Бельгія)) — вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі, амерыканец па паходжанні, працаваў у Бельгіі.

Біяграфія

Першы патэнт на казназарадную сістэму атрымаў у 1879 годзе, канструяваў шротавыя стрэльбы на фірме «Рэмінгтон», адназарадныя вінтоўкі вінчэстар, шматзарадныя стрэльбы, кулямёты.

Найбольшую вядомасць яму прынёс аўтаматычны (самазарадны) пісталет, запатэнтаваны бельгійскай зброевай кампаніяй «Фабрык Насьональ» у Эрстале.

Пазней распрацоўваў падобныя сістэмы для амерыканскага войска ў кампаніі Кольта. За 71 год свайго жыцця Джон Мозес Браунінг стварыў 37 мадэляў наразной зброі і 18 — гладкаствольнай.

Канструкцыі Браунінга неаднаразова капіраваліся і служылі прадметам пераймання для спецыялістаў іншых краін. Пісталеты канструкцыі Браунінга: Browning M1900, Browning M1903, Browning M1906, Browning 1910/1912 г., Colt M1911.

Зноскі

  1. 1 2 John Moses Browning // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John Browning // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 John Browning // GeneaStar
  4. 1 2 http://armedforcesmuseum.com/john-moses-browning/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Льежы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Юце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Канструктары стралковай зброі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада