wd wp Пошук:

Стрэльба

Паляўнічая трохствольная стрэльба Дэйлі на часопіснай выяве 1887 году. Два ствалы гладкія, трэці – наразны.

Стрэ́льба (магчыма, ад польск. strzelba «стралянне»): ручная агнястрэльная гладкаствольная зброя з доўгім ствалом; таксама размоўная назва вінтоўкі.

Гл. таксама вінтоўка, штуцар, ручніца.

Пачаткова слова «стрэльба» азначала стралянне, а як азначэнне гатунку зброі, слова стала ўжывацца з 17 ст.[1]; прыблізна ў гэты час у Еўропе замацавалася наменклатура ручной агнястрэльнай зброі з асноўным вайсковым тыпам – мушкетам, а паляўнічая кідальная зброя выцясняецца агнястрэльнай.

Спасылкі і заўвагі

  1. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Стрэльбы