У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн.
Джон Браўн (англ.: John Brown, 9 мая 1800, Торынгтан, штат Канектыкут, ЗША — 2 снежня 1859) — адзін з лідараў абаліцыянісцкага руху ў ЗША.
У 1855—1856 гадах арганізаваў узброеную барацьбу супраць рабаўладальнікаў у штаце Канзас.
Распрацаваў план стварэння ў Алеганскіх гарах (штат Вірджынія) свабоднай рэспублікі, склаў праект яе дэмакратычнай «Часовай канстытуцыі».
З мэтай ажыццяўлення плана 16 кастрычніка 1859 года Браўн з узброеным атрадам захапіў урадавы арсенал у Харперс-Феры. Атрад быў знішчаны, загінулі два сыны Браўна, а ён сам, цяжка паранены, быў арыштаваны і павешаны.
Паўстанне Браўна папярэднічала Грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—1865 гадоў.