У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандр. Джонатан Джэймс Грэхэм Аляксандр (у англамоўным друку вядомы, як J. J. G. Alexander; 1935 —) — брытанскі гісторык-медыявіст і спецыяліст па рукапісах, «адзін з самых глыбокіх і шырокіх з усіх гісторыкаў ілюмінаваных рукапісаў»[2].
Аляксандр рэдагаваў «Survey of Manuscripts Illuminated in the British Isles» (бел.: Агляд рукапісаў, ілюмінаваных на Брытанскіх астравах) з 1975 года[3]. У 1988 годзе ён стаў прафесарам выяўленчых мастацтваў Шэрмана Фэйрчайлда ў Інстытута выяўленчых мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта(англ.) бел.[4].