Дварычанскі раён[1] (укр.: Дворічанський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Харкаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Дварычна[1] (укр.: Дворічна).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 18048 чалавек, плошча — 1112,35 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 13 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 51 вёска.