wd wp Пошук:

Даўгаўпілскі раён

Даўгаўпілскі раён (лат.: Daugavpils rajons) — былы адміністрацыйны раён на поўдні Латвіі ў рэгіёне Латгалія. Межаваў з горадам Даўгаўпілс, Екабпілскім, Прэйльскім і Краслаўскім раёнамі Латвіі, а таксама Літвой і Віцебскай вобласцю Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Даўгаўпілс (у склад раёна не ўваходзіў). Па заканчэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Латвіі 1 ліпеня 2009 года раён быў падзелены на Даўгаўпілскі (большая частка) і Ілуксцкі (меншая частка) краі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Раёны Латвіі