wd wp Пошук:

Даўгалескі сельсавет

Даўгале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Даўгалессе.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Карналінскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карналін. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілеўка. 16 ліпеня 1954 года Карналінскі сельсавет перайменаваны ў Васілеўскі сельсавет[1]. 16 мая 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалькоўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Міхалькі, Стукачоўка, пасёлкі Гаражонае, Межы, Піянер, Сталіна і Ясакар), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даўгалессе[2]. 3 верасня 1965 года Васілеўскі сельсавет перайменаваны ў Даўгалескі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Даўгалескі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна