wd wp Пошук:

Дарапеевічы

Дарапе́евічы[1] (трансліт.: Darapiejevičy, руск.: Доропеевичи) — вёска ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнянскага сельсавета.

Славутасці

Каменны крыж

Каменны крыж

У вёсцы ёсць каменны крыж, які нібы расце з зямлі. У мясцовай кнізе «Гісторыя вёскі» напісана: «На тэрыторыі Дарапеевіч ёсць археалагічны помнік — камень, які нагадвае крыж, ці фігуру чалавека, вышынёй каля метра. Адносіцца да эпохі жалезнага веку ці ранняга феадалізму. Ёсць такое паданне, што крыж узнік не выпадкова. Некалі, вельмі даўно, на тым месцы, дзе зараз стаіць крыж, быў мост, а навокал — балота. Мост быў не вельмі шырокі, і на ім не маглі размінуцца дзве падводы. А ў той дзень, у адзін і той жа час, на мосце сустрэліся два вяселлі: і ніхто не хацеў прапускаць. Па народным павер’і, калі сустракаюцца два вяселлі, то гэта не да дабра. І калі на мост пачалі з двух бакоў ехаць першыя падводы, на якіх сядзелі сваты з маладымі, то мост раскалоўся, і мост, і падводы з коньмі і людзьмі пайшлі пад зямлю. Праз некаторы час, на тым месцы з’явіўся крыж»[2].

Мясцовыя жыхары абнеслі крыж невысокім плотам.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква

Свята-Раства-Багародзіцкая царква

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Пабудаваная ў 1671 годзе.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Гл. таксама Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына. «Калі бог і божая маці хадзілі па зямлі», падраздзел «Крыжы, якія „растуць“».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарнянскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Маларыцкага раёна
Катэгорыя·Дарапеевічы