wd wp Пошук:

Даніэль Бутвіл

Даніэль Бутвіл (літ.: Danielius Butvilas, польск.: Daniel Butwiłł, каля 1612, Коўна10 студзеня 1682, Навагрудак) – паэт, драматург, педагог.

Выхаванец Папскай семінарыі ў Браневе. Уступіў у Вільні 17 жніўня 1631 г. у Таварыства Ісуса. У 1633–1634 гг. авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам прафесара Жыгімонта Лаўксміна ў настаўніцкай семінарыі пры Нясвіжскім езуіцкім калегіуме[2]. Вывучаў філасофію (1635–1638) і тэалогію (1640–1644) ў Віленскай акадэміі[3]. У 1646–1647 гг. – прафесар рыторыкі у настаўніцкай семінарыі ў Вільні, дзе пад яго кіраўніцтвам займаліся 10 семінарыстаў-езуітаў[4][5]. Прафесар філасофіі ў Віленскай акадэміі (1647–1650). У 1648 г. атрымаў ступень магістра філасофіі і вольных навук, а ў 1655 г. – доктара тэалогіі. З 1652 па 1654 гг. быў спаведнікам біскупа смаленскага Францішка Далмата Ісайкоўскага[5].

У гады вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1655–1660), як і многія іншыя езуіты з занятых шведамі зямель, пэўны час знаходзіўся ў езуіцкім калегіуме ў Інсбруку[6]. Пасля вяртання на Радзіму – рэктар езуіцкага калегіума ў Крожах (1658–1661)[7] і Віленскай акадэміі (1663–1666)[4]. Суперыёр місіі ў Варні (1667–1670)[8]. З 1670 па 1673 гг. – рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[9]. Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1673–1675)[3], прэфект школ у новым калегіуме ў Новай Мышы (1677–1678)[5].

Аўтар лацінамоўнай драмы Architectus fraudium, якая была пастаўлена ў школьным тэатры ў Вільні (1670). Яму належаць багаслоўскія працы, прамовы, панегірык Oratio in laudem primorum decem Patrum S. J., апублікаваны ў зборніку Альберта Каяловіча Grates saeculares … ab alma Academia et Universitate Vilnensi (Вільня, 1640)[3][10].

Зноскі

  1. 1 2 3 LIMIS Праверана 3 красавіка 2021.
  2. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 45–46.
  3. 1 2 3 https://lt.wikipedia.org/wiki/Danielius_Butvilas
  4. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  5. 1 2 3 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 45.
  6. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  7. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  8. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  9. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  10. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 140.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Крожскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1612 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Рэктары Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Навагрудку
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1682 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня