wd wp Пошук:

Даніэль Бруль

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бруль.

Даніэль Сесар Марцін Бруль Гансалес Дамінга (катал.: Daniel César Martín Brühl González Domingo; нар. 16 чэрвеня 1978, Барселона, Каталонія, Іспанія), больш вядомы як Даніэль Бруль (ням.: Daniel Brühl) — нямецкі акцёр.

Дзяцінства

Даніэль нарадзіўся ў Барселоне, Каталонія (Іспанія), у сям’і нямецкага рэжысёра Хана Бруля і яго жонкі, настаўніцы з Каталоніі.

Неўзабаве пасля яго нараджэння сям’я пераехала ў Кёльн, Германія, дзе ён і вырас. Паколькі нарадзіўся ў інтэрнацыянальнай сям’і, свабодна размаўляе на іспанскай, нямецкай, французскай, англійскай мовах, таксама валодае і каталонскай.

Кар’ера

Даніэль Бруль і Ганна-Марыя Мюэ на прэм’еры фільма «Навошта думкі пра каханне?»

Даніэль пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў юным узросце, але глабальны прарыў адбыўся ў 2003 годзе пасля выхаду фільма «Гуд бай, Ленін!», у якім ён згуляў галоўную ролю Алекса Кернера. За гэту ролю ён атрымаў узнагароду Еўрапейскай Кінаакадэміі як лепшы акцёр.

У 2004 годзе ўпершыню паспрабаваў сябе ў англамоўным фільме «Дамы ў ліловым», згуляўшы разам з такімі легендамі брытанскага кінематографа, як Джудзі Дэнч і Мэгі Сміт. У гэтым жа годзе атрымаў узнагароду за лепшую акцёрскую працу (выбар аўдыторыі) за фільм «Навошта думкі пра каханне?», і адначасова намінаваны на аналагічную намінацыю за фільм «Выхавальнікі».

У 2006 годзе быў у журы Канскага Кінафестывалю.

У верасні 2006 года ў Іспаніі выйшаў фільм «Сальвадор», адзначаны на фестывалі ў Канах. У гэтай працы Даніэль Бруль згуляў галоўную ролю — Сальвадора, каталонскага анархіста ў часы рэжыму Франка.

Новыя працы Даніэля складаюцца з англійска-расійскі фільм «Па этапе», дзе ён гуляе маладога нацыста.

У чэрвені 2006 ён здымаўся ў фільме «2 дні ў Парыжы», рамантычнай камедыі, знятай французскай актрысай Жулі Дэльпі, якая таксама здымаецца ў гэтай карціне.

Даніэлю Брулю паступае мноства прапаноў ад розных рэжысёраў. Скончаны здымкі фільма «Крабат», заснаваным на вядомай дзіцячай кнізе, дзе ён выконвае ролю Тонды. Гэта праца пабачыла свет у Германіі ў самым пачатку 2008 года.

Фільмаграфія

Год Фільм Роля Дадатковыя звесткі
2000 Краіна гультаёў
Schule ці Школа
У глыбіні Яі
2001 Не шкадаваць ні аб чым Даніэль
Белы шум Лукас
2002 Ідзі з богам Vaya con Dios Арба
Сэрца слана Марка
2003 Гуд бай, Ленін! Алекс
2004 Навошта думкі пра каханне? Паўль
Дамы ў ліловым Анджэй
Загранічча Франк
Выхавальнікі Ян
2005 Шчаслівага Ражства Хортсмаер
2006 Груз Крыс
Сальвадор Salvador (Puig Antich) Сальвадор Пуіг Антых
Мой сябар Ein Freund Von Mir Карл
2007 Два дні ў Парыжы Лукас
Ультыматум Борна Марцін Крэўтц
2008 Па этапе Клаўс
Крабат. Вучань ведзьмака Тонда
A Tram in SP Маркас
2009 Джон Рабэ Dr. Георг Розен
Графіня Іштван Турзо
Бясслаўныя вырадкі Фрэдрык Цолер
2011 Ева: Штучны розум Алекс
2013 Гонка Нікі Лаўда

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129255335 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Daniel Brühl // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129255335 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Акцёры Германіі
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе