wd wp Пошук:

Даніла Іванавіч Валковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валковіч. Дані́ла Іва́навіч Валко́віч (18 красавіка 1900, в. Занёманск (Занямонск), цяпер у межах Мастоў — 1937[1][2], НКУС. Паводле іншых звестак 1943[3]) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

У час 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Вяцкай губерні[2]. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 супрацоўнік ВЧК — намеснік старшыні Малмыжскай павятовай камісіі Вяцкай губерні[2].

Член КПСС з 1918. З красавіка 1918 г. у Чырвонай Арміі, са жніўня 1920 на Заходнім фронце[3]. Веў барацьбу з бандытызмам ў Бабруйскім, Мазырскім паветах[3]. Ваяваў на Усходнім фронце супраць арміі Калчака[2].

З 1921 у апараце ЦК КСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкамаў, загадчык аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акруговых, Клімавіцкага, Бабруйскага раённых камітэтаў КП(б)Б[3].

У лютым 1934 прызначаны намеснікам наркама земляробства БССР[2].

Са жніўня 1934 па чэрвень 1937 другі сакратар ЦК КП(б)Б, з 30 мая па 8 верасня 1937 года старшыня СНК БССР. Член Бюро ЦК КП(б)Б з 3 жніўня па 25 кастрычніка 1937 года. Член ЦВК БССР у 1931-37[3].

Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арышт

Арыштаваны ў пачатку верасня 1937. Асуджаны 26 лістапада 1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «прыналежнасць да замежнай разведкі» да ВМП. Расстраляны[2].

6 верасня 1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 15, кв. 1, была арыштавана жонка Валковіча, Ганна Максімаўна (Майсееўна) Валковіч (Чарно), 1902 г. нараджэння, хатняя гаспадыня. 16 мая 1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна была асуджана як «член сям’і расстралянага здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10 кастрычніка 1956[2].

Бібліяграфія

Памяць

Яго імем названы вуліцы ў Гродне[3] і Мастах[2].

Зноскі

  1. Валковіч, Даніла Іванавіч
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 ВАЛКОВІЧ Даніла Іванавіч
  3. 1 2 3 4 5 6 Волкович Данила Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Члены ЦВК БССР
Члены ЦК КПБ
Старшыні СНК БССР
Нарадзіліся ў 1900 годзе
Нарадзіліся ў Мастах
Другія сакратары ЦК КПБ
Памерлі ў 1937 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Палітыкі Беларусі
Члены бюро ЦК КПБ
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Асобы
Нарадзіліся 18 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)