.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даніел Златкаў (балг.: Даниел Златков; нар. 6 сакавіка 1989, Благоеўград) — балгарскі футбаліст, абаронца клуба «Віхрэн» з Санданскага.
Выхаванец футбольнага клуба «Пірын» з роднага горада Благоеўград. У 2007 годзе далучыўся да асноўнай каманды клуба, але ў сезоне 2007/08 з’явіўся на полі толькі ў адным матчы чэмпіянату. У чэрвені 2008 года быў адпраўлены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Пірын» з Гоцэ-Дэлчава. Правёўшы добры сезон (у 27 матчах забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач), у маі 2009 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам элітнага дывізіёна «Мінёр» (Пернік), дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2011 года пакінуў склад «Мінёра» і далучыўся да сафійскай «Славіі».
Улетку 2013 года перайшоў у клуб другога турэцкага дывізіёна «Балуспор». У жніўні 2014 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з плоўдзіўскім «Боцевам». За новы клуб, аднак, дэбютаваў толькі 10 сакавіка 2015 года ў матчы супраць «Лакаматыва», прапусціўшы да гэтага доўгі перыяд з-за траўмы. У далейшым замацаваўся ў аснове «Боцева».
Улетку 2016 года трэнер «Боцева» Мікалай Костаў вырашыў не падаўжаць кантракт Златкава, і той перайшоў у клуб «Чэрна Мора». Абаронца нават паспеў згуляць некалькі матчаў за новы клуб, але ў верасні таго ж года Костаў быў звольнены, і Златкаў вярнуўся ў «Боцеў». У лютым 2017 года пагадненне з плоўдзіўскім клубам было разарвана па пагадненні бакоў.
У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У пачатку сезону гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2017 года ў матчы з «Іслач», дзе адгуляў усе 90 хвілін і на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 2:1. У ліпені 2017 года «Шахцёр» па просьбе іграка выставіў яго на трансфер[4], і да канца сезону Златкаў не з’яўляўся на полі.
У снежні 2017 года Златкаў заявіў, што можа завяршыць футбольную кар’еру і стаць байцом MMA[5]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў футбол, стаўшы іграком клуба трэцяга балгарскага дывізіёна «Віхрэн» з Санданскага[6].
Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)