У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гран (значэнні).
Даніель Гран (ням.: Daniel Gran; 22 мая 1694, Вена — 16 красавіка 1757, Санкт-Пёльтэн) — аўстрыйскі мастак эпохі позняга барока, аўстрыйскага барока. Належыць да першага пакалення аўстрыйскага барока, адзін з найбуйных яго прадстаўнікоў.
Вучыўся ў Франца дэ Паўла Фэрга ў Вене. Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы сям’і Шварцэнбергаў у 1719—1720 працягнуў вучобу ў майстэрні Франчэска Салімены ў Неапалі і Себасцьяна Рычы ў Венецыі. Вярнуўшыся з Італіі, у 1727 годзе стаў прыдворны мастаком Габсбургаў.
Упрыгожыў фрэскамі многія манастыры ў Аўстрыі. Пісаў таксама алтарныя карціны (напрыклад, у Аннакірхэ (1717)). Акрамя некалькіх алтарных карцін, ён прысвяціў сябе, галоўным чынам, дэкаратыўнаму жывапісу. У Мармуровай зале палаца Шварцэберг у Вене ён распісаў плафон («Апалон і дзевяць муз», 1724—1728).
Адмовіўшыся ад афіцыйных функцый, ён стаў дарадцам кліру па хрысціянскай іканаграфіі і алегарычных выявах. Яго галоўнай працай стаў роспіс плафона Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вене (1730).
Сярод яго вучняў — Барталамеа Альтамонтэ.