wd wp Пошук:

Дандр

Дандр (нідэрл.: Dender, фр.: Dendre, валон.: Tinre) — рака ў Бельгіі, правы прыток Шэльды. Даўжыня — каля 65 кіламетраў. Працякае па тэрыторыі правінцый Эно і Усходняя Фландрыя.

Жыўленне ракі пераважна дажджавое (на 91 %), з чым звязаны непастаянны характар цячэння. Падчас моцных дажджоў расход вады можа дасягаць 116 м³/с, калі дажджоў выпадае мала, напрыклад летам, расход можа зніжацца да 0,4 м³/с.

Ад іншых рэк Фландрыі Дандр адрозніваецца значным перападам вышынь. У верхнім цячэнні ракі перапад складае 78 см/км, у сярэднім — 28,5 см/км. Мінімальнае значэнне перападу вышынь (у раёне Дэндэрмондэ) складае 20 см/км.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Бельгіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні