Дамары́ (саманазва: الدومريّة) — індаіранская мова, распаўсюджаная ў краінах Блізкага Усхода, Паўночнай Афрыкі, Іране і Афганістане. Родная мова народа дом. Колькасць носьбітаў - 3 952 810 чал.[1]
Дамары як асобная мова сфарміравалася ў краінах Заходняй Азіі ў выніку міграцыі ў гэты рэгіён групы качавых арыяў з паўвострава Індастан. Мае лексічныя запазычанні з арабскай і персідскай моў. Падзяляецца на шэраг дыялектаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх — навары (Егіпет, Сірыя, Ізраіль, Іарданія, часткова Турцыя) і гарачы (Іран, Азербайджан).
Пісьмовасць на аснове арабскай графікі.