wd wp Пошук:

Дно

Марское дно

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дно (значэнні). Дно — для адмоўных формаў рэльефу (паніжаных участкаў зямной паверхні) — самая нізкая і адносна роўная частка такіх формаў рэльефу. Для вадаёмаў дно з’яўляецца самай нізкай часткай чашы, што размяшчаецца паміж падэшвамі берагавых схілаў. Для рэчышча ракі — самая нізкая частка рэчышча, якая застаецца пад вадой пры нізкім узроўні вады.

На дне вадацёкаў і вадаёмаў часта накопліваецца глей, прычынай чаго з’яўляецца гніенне вялікай колькасці водарасцей, разбурэнне берагоў, а таксама трапленне суспензаваных часціц, якія прыносяцца дажджавымі і снегавымі водамі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Гідралогія
Катэгорыя·Вадаёмы
Катэгорыя·Адмоўныя формы рэльефу