wd wp Пошук:

Далматыка

Далматыка.

Далма́тыка — літургічнае аблачэнне рымска-каталіцкага дыякана, атрымала распаўсюджанне спачатку ў Далмацыі (адсюль і назва), а з IV ст. н.э. — ва ўсёй Рымскай імперыі ў якасці святочнага літургічнага аблачэння дыяканаў (апраналася паверх альбы. Спачатку далматыка, пашытая з белай тканіны (шэрсці, лёну, шоўку) і ўпрыгожаная дзвюма пурпуровымі палосамі, якія ішлі спераду і ззаду ўніз ад пляча, была доўгай да пят і мела форму літары «Т» з выразам для галавы (часам з капюшонам) і шырокімі рукавамі. З XIV ст. — далматыка стала больш кароткай і вузкай, з разрэзамі на баках і рукавах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Аблачэнне рымска-каталіцкага духавенства