wd wp Пошук:

Дактрына Брэжнева

Дактрына Брэжнева (англ.: Brezhnev Doctrine або Дактрына абмежаванага суверэнітэту) - сфармуляванае заходнімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі апісанне знешняй палітыкі СССР 60-х - 80-х гадоў. Дактрына заключалася ў тым, што СССР мог ўмешвацца ва ўнутраныя справы краінаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якія ўваходзілі ў сацыялістычны блок, каб забяспечваць стабільнасць палітычнага курсу, які будаваўся на базе сацыялізму і быў накіраваны на цеснае супрацоўніцтва з СССР.

Паняцце з’явілася пасля выступу Леаніда Брэжнева на пятым з’ездзе Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў 1968 годзе:

Добра вядома, што Савецкі Саюз нямала зрабіў для рэальнага ўмацавання суверэнітэта, самастойнасці сацыялістычных краін. КПСС заўсёды выступала за тое, каб кожная сацыялістычная краіна вызначала канкрэтныя формы свайго развіцця па шляху сацыялізму з улікам спецыфікі сваіх нацыянальных умоў. Але вядома, таварышы, што існуюць і агульныя заканамернасці сацыялістычнага будаўніцтва, адступленне ад якіх магло б павесці да адступлення ад сацыялізму як такога. І калі ўнутраныя і знешнія сілы, варожыя сацыялізму, спрабуюць павярнуць развіццё якой-небудзь сацыялістычнай краіны ў напрамку рэстаўрацыі капіталістычных парадкаў, калі ўзнікае пагроза справе сацыялізму ў гэтай краіне, пагроза бяспекі сацыялістычнай садружнасці ў цэлым - гэта ўжо становіцца не толькі праблемай народа дадзенай краіны, але і агульнай праблемай, клопатам усіх сацыялістычных краін.— Ленінскім курсам, т. II. м, 1970, с. 329

Менавіта гэты падыход стаў ідэалагічным абгрунтаваннем ваеннага ўмяшання войскаў краін Варшаўскай дамовы на чале з СССР у Чэхаславакію ў жніўні 1968 году.[1]

Зноскі

  1. День в истории: “Пражская весна” и “Доктрина Брежнева”

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Знешнепалітычныя дактрыны
Катэгорыя·Эпоха застою
Катэгорыя·1968 год у СССР
Катэгорыя·Знешняя палітыка СССР
Катэгорыя·Халодная вайна