wd wp Пошук:

Давыд Львовіч Глінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глінскі. Давыд Львовіч Глінскі (26 чэрвеня 1857, Гродна — пасля 1916) — беларускі ваенны ўрач, падарожнік і аўтар медыцынскіх і мемуарных твораў. Доктар медыцыны (1893)[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і святара. Месцам яго нараджэння лічыцца Гродна, але сам ён лічыў сябе ўраджэнцам Валынскай губерні[2]. Пасля заканчэння Валынскай духоўнай семінарыі ў 1877 годзе паступіў у Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію, якую паспяхова скончыў у 1882 годзе на казённы кошт і быў накіраваны на ваенную службу[2].

Ваенная служба

У 1882 годзе быў прызначаны малодшым урачом лятучых артылерыйскіх паркаў(руск.) бел. Варшаўскай акругі[2]. У 1886 годзе па ўласнай ініцыятыве дамогся пераводу ў Елізаветградскі лазарэт на пасаду малодшага ўрача. У 1889 годзе быў прыкамандзіраваны ў Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію для падрыхтоўкі па ваенна-палявой хірургіі. Адначасова з вучобай яму ўдалося падрыхтавацца да экзаменаў і ў 1890 годзе сдаць на ступень доктара медыцыны[2].

Па запрашэнні І. П. Паўлава ў студзені 1891 года Д. Глінскі быў прыкамандзіраваны да Інстытута эксперыментальнай медыцыны(руск.) бел., дзе ствараўся аддзел фізіялогіі[2]. За кароткі час ён здолеў падрыхтаваць і паспяхова абараніць дысертацыю «Да фізіялогіі кішак»[2].

У 1891 годзе Ваенным міністэрствам пераведзены для працягу службы ў Гродна[2], дзе яго прызначылі на пасаду малодшага ўрача. Д. Глінскі стаў займацца хірургіяй, але не пакінуў цікавасці да фізіялогіі стрававання. У 1892 годзе быў павышаны ў пасадзе і прызначаны старшым урачом 103-га Петразаводскага пяхотнага палка(руск.) бел.[2].

У 1892 годзе ў складзе групы афіцэраў Гродзенскага гусарскага палка ажыццявіў коннае падарожжа ў Індыю[1].

У 1895 годзе Д. Глінскі на правах прыкамандзіраванага апынуўся ў Маскве ў Лабараторыі І. П. Паўлава, дзе здолеў распрацаваць мадыфікаваную фістулу і аперацыю па яе накладванні на слінныя залозы. Такім чынам ён першым у свеце здолеў прапанаваць арыгінальную методыку атрымання чыстай, не змяшанай з ежай сліны. З-за неабходнасці вяртання ў Гродна і занятасці службай Д. Глінскі не здолеў апублікаваць вынікі, атрыманыя пад кіраўніцтвам І. Паўлава, але 13 мая 1895 года на чарговым паседжанні Таварыства рускіх урачоў Пецярбурга(руск.) бел. ён выступіў з дакладам «Пра вопыт доктара Глінскага над работай слінных залоз», пазней яго даклад быў апублікаваны ў «Трудах общества…»[2]. Дзякуючы гэтаму фістулы «па Глінскім» атрымалі вядомасць і шырокае прымяненне не толькі ў Расіі, але і за мяжой[2].

Падчас італа-эфіопскай вайны 1895-1896 гадоў(руск.) бел.. у 1896-97 гадах дабраахвотна, як хірург атрада Расійскага Чырвонага Крыжа[2], удзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі)[1].

У 1900 годзе яму прысвоены чын стацкага саветніка, і ён прызначаны начальнікам адзела Пецярбургскага завода ваенна-ўрачэбных нарыхтовак[2].

У 1907 годзе прыняты на службу ў Галоўнае ваенна-медыцынскае ўпраўленне ваеннага міністэрства, дзе займаў кіруючыя пасады. За дасягнутыя поспехі атрымаў чыны сапраўднага стацкага саветніка, потым тайнага саветніка. З 1913 года складаўся дарадчым членам ваенна-санітарнага вучонага камітэту[2].

Пасля 1916 года лёс невядомы[2].

Грамадская дзейнасць

Быў актыўным членам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні, часта выступаў на паседжаннях з дакладамі. Па яго ініцыятыве праведзена абследванне стану зроку вучняў школ Гродна[2].

У Вільні і Гродне выступаў з публічнымі лекцыямі пра Эфіопію[3].

Навуковая дзейнасць

Дысертацыя прысвечана вывучэнню ўплыву псіхічнага раздражнення на выдзяленне страўнікавага соку ў сабак[2]. Пры гэтым Д. Глінскі распрацоўваў і шырока прымяняў поліфістульныя методыкі[2].

Навуковыя творы

Пісьменніцкая дзейнасць

Аўтар успамінаў пра італа-эфіопскую вайну[1].

Асобныя творы

Узнагароды

За аказанне медыцынскай дапамогі падчас эпідэміі сыпнога тыфу(руск.) бел.[3] атрымаў:

За арганізацыю ваенна-медыцынскай дапамогі атрымаў:

Адрасы

У Санкт-Пецярбургу жыў па наступных адрасах[4]:

Спадчына

У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва(руск.) бел. захоўваюцца лісты Глінскага Давыда Львовіча да Панцялеева Лангіна Фёдаравіча (Крайнія даты: 1 студзеня 1813-12 сакавіка 1917. Колькасць лістоў: 3. Шыфр: ф. 1691 воп. 1 адз. зах. 154)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Глинский, Давид Львович (1857— после 1916) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ФИСТУЛЫ СЛЮННЫХ ЖЕЛЕЗ «ПО ГЛИНСКОМУ» (руск.)
  3. 1 2 Здоровье всегда и для всех. К 70-летию основания ВОЗ Архівавана 4 кастрычніка 2018. (руск.)
  4. 1 2 Игнатович Ф. И. канд. мед наук Гродно Беларусь (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Эфіопіі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валынскай губерні