Давы́дкавічы[1] (трансліт.: Davydkavičy, руск.: Давыдковичи) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бешанковіцкага сельсавета.
Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Полацкага ваяводства ВКЛ[2].
Да 21 верасня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Свячанскага сельсавета[3], да 8 красавіка 2004 года — у склад Драздоўскага сельсавета[4].