wd wp Пошук:

Гіём Франсуа Лапіталь

Гіём Франсуа Лапіталь (фр.: Guillaume François Antoine, marquis de L’Hôpital, 1661 — 2 лютага 1704) — французскі матэматык, аўтар першага падручніка па матэматычным аналізе.

Біяграфія

Сын багатых бацькоў, маркіз Лапіталь паступіў спачатку на ваенную службу, але па слабасці зроку неўзабаве пакінуў яе і прысвяціў сябе навукам. Быў членам Парыжскай акадэміі навук, удзельнік вучонага гуртка Мальбранша. Быў жанаты на Мары-Шарлот дэ Ромій дэ ла Шэнелэ (фр. Marie-Charlotte de Romilley de la Chesnelaye), яна таксама займалася матэматыкай.

У 1690-х гадах заняў бачнае месца ў школе Лейбніца, з новым метадам якога яго пазнаёміў Іаган Бернулі ў 1692 годзе падчас свайго знаходжання ў Парыжы і маёнтку Лапіталя.

Галоўная заслуга Лапіталя заключаецца ў першым сістэматычным выкладанні матэматычнага аналізу, дадзены ім у творы «Аналіз бясконца малых» (фр. Analyse des infiniment petits pour l’intelligence des lignes courbes, 1696). У гэтай кнізе сабраны і прыведзены ў стройнае цэлае асобныя пытанні, раскіданыя да таго ў розных пачасовых выданнях, а таксама прыводзіцца Правіла Лапіталя. У прадмове Лапіталь паказвае, што без усялякага сораму карыстаўся адкрыццямі Лейбніца і братоў Бернулі і «не мае нічога супраць таго, каб яны прад’явілі свае аўтарскія правы на ўсё, што ім заўгодна». Сучаснікаў, аднак, моцна збянтэжыла тое, што Іаган Бярнулі прад’явіў прэтэнзіі на ўсе сачыненні Лапіталя цалкам.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100814891 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100814891 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  5. Guillaume François Antoine Marquis L’Hospital // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Guillaume-François de L’hopital // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1704 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1661 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Маркізы
Катэгорыя·Матэматыкі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы