wd wp Пошук:

Гістарычны цэнтр Гданьска

Гістарычны цэнтр Гданьска або Сяродмесце — раён і гістарычная мясцовасць у Гданьску. Тут знаходзіцца былы і сучасны цэнтр горада, адміністрацыя горада, сканцэнтраваны асноўныя славутасці, помнікі гісторыі і архітэктуры.

16 верасня 1994 года гістарычны цэнтр Гданьска ў межах абарончых збудаванняў XVII стагоддзя быў унесены ў польскі нацыянальны Спіс помнікаў гісторыі.

Структура

Набярэжная ракі Малтавы
Чыгуначны вакзал Гданьск-Галоўны
Востраў збожжасховішчаў

Гістарычны цэнтр Гданьска як раён падзяляецца на наступныя драбнейшыя марфалагічныя адзінкі (мясцовасці):

Назва Кароткае апісанне На карце раёна
Галоўны горадСамая старажытная частка горада, стала заселеная з IX стагоддзя. Умацаваны гандлёвы порт у Х-ХІІІ стагоддзях. Гарадское самакіраванне з 1261-1263 гадоў заснавана на нямецкім (любекскім) праве
Стары горадТэрыторыя заселена ўжо ў 970-980 гадах, з 1433 года — унутры гарадскіх умацаванняў і муроў
Старое прадмесцеНеўмацаваная частка сярэднявечнага горада, з 1360 года тут месціліся карабельныя майстэрні і сады
Востраў збожжасховішчаўКаля 1330 года тут былі пабудаваны першыя збожжасховішчы, а таксама бойня, гарадскі фальварак, Папяльскі двор і склады
Доўгія агародыЗ 1360 года тут месціліся лугі і сады. У пачатку ХV стагоддзя тут з'явілася неўмацаванае селішча
АлавянкаУ 1343-1454 гадах — уласнасць Тэўтонскага ордэна
Ніжні горадРаён калішніх садоў і гародаў
Новыя агародыШпіталь і касцёл Святой Гертруды пабудаваны тут ў 1342 годзе
ГрадзіскаУмацаванае гарадзішча пабудавана тут у ІХ-Х стагоддях. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя тут у 1656 і 1807 гадах
Біскупская горкаУласнасць уроцлаўскіх біскупаў. Гарадскія ўмацаванні пабудаваныя ў ХVІІ стагоддзі
ЗараслякТэўтонскае паселішча з 1365 года
Сенная грэбляШматкватэрныя дамы з'яўляюцца тут ужо ў XVIII стагоддзі
РуднаЧастка Доўгіх агародаў у ХV-ХVІ стагоддзях

Транспарт

Праз цэнтр раёна праходзіць траса W-Z (Алея Арміі Краёвай), якая ўваходзіць у склад ваяводскай дарогі № 501, перасякае развязку імя Еўрасаюза з нацыянальнай дарогай № 91, якая з’яўляецца часткай асноўнай камунікацыйнай артэрыі Труймяста.

Чыгуначны вакзал Гданьск-Галоўны, які знаходзіцца тут, абслугоўвае ўсе віды пасажырскіх чыгуначных зносін. Гэта таксама пачатковы прыпынак хуткай гарадской чыгункі, якая праходзіць па агламерацыі Труймяста і суседніх гарадах. 1 красавіка 2015 года ўведзены ў эксплуатацыю прыпыначны пункт Гданьск-Цэнтр пад віядукам Алеі Арміі Краёвай.

Каля Доўгага ўзбярэжжа знаходзіцца прыстань Гданьскага параходства, якое ажыццяўляе экскурсійныя рэйы па Гданськім заліве і, раней, ў Калінінград. З Рыбнага рынку адпраўляецца водны трамвай па маршрутам Жабіны Крукі - Вестэрплятэ і Рыбны рынак - Заходнія пагоркі. Акрамя таго, круізныя судны курсіруюць з набярэжнай Малтавы ў Вестэрплятэ і Хель. Пасажырскі паром на Алавянку адпраўляецца ад Журава на Малтаве.

Амаль усе аўтобусы, якія ідуць на ўсход, захад і поўдзень ад горада, адпраўляюцца ці спыняюцца тут. Аўтобусныя платформы знаходзяцца на вуліцы Янай з Кольна, на галоўным чыгуначным вакзале, на Валах Пястоўскіх і ля Музея Другой сусветнай вайны. На вуліцы Трэццяга мая знаходзіцца аўтавакзал, які абслугоўвае міжгароднія і міжнародныя аўтобусы.

Зноскі

  1. 1 2 https://bip.gdansk.pl/urzad-miejski/podzial-administracyjny-gdanska,a,647
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Гданьска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных