wd wp Пошук:

Гірт Годвінсан

Гірт Годвінсан (стар.-англ.: Gyrð; англ.: Gyrth; каля 1032 — 14 кастрычніка 1066) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Усходняй Англіі1055 г.) прадстаўнік дому Годвіна і малодшы брат караля Гаральда II, актыўны ўдзельнік абароны Англіі ад нармандскіх заваёўнікаў.

Біяграфія

Смерць Гірта і Леафвіна Годвінсанаў. Фрагмент габелена з Баё

Гірт быў чацвёртым сынам Годвіна, усемагутнага эрла Уэсэкса. Калі ў 1051 г. англійскі кароль Эдуард Спаведнік дамогся падзення Годвіна і яго эміграцыі, разам з бацькам і старэйшым братам Свенам Гірт адправіўся ў Фландрыю. У наступным годзе Годвін сабраў невялікі флот і разам са сваімі дзецьмі атакаваў паўднёвае ўзбярэжжа Англіі. Кароль быў вымушаны падпарадкавацца і вярнуць Годвіну яго ўладання і месца пры двары.

Пасля смерці Годвіна ў 1053 г. старэйшы сын Гаральд атрымаў у спадчыну тытул эрла Уэсэкса, а Гірту праз два гады было перададзена былое эрлства Гаральда, якое ўключала Усходнюю Англію, Кембрыджшыр і Оксфардшыр[3]. Разам з рэгіёнамі, размешчанымі пад кантролем іншых братоў, дом Годвіна кіраваў практычна ўсёй тэрыторыяй Англіі, за выключэннем заходняй часткі Сярэдняй Англіі (Мерсія). Уплыў Гірта яшчэ больш узмацніўся з узыходжаннем напачатку 1066 г. яго брата Гаральда на англійскі прастол.

Паводле сведчанняў Вільяма Мальмсберыйскага, у сярэдзіне 1066 г. Гірт выступіў супраць асабістага ўдзелу караля Гаральда ў вайне з Вільгельмам, герцагам Нармандыі, у сувязі з тым, што Гаральд да ўзыходжання на прастол даў клятву вернасці Вільгельму і абяцаў падтрымаць яго кандыдатуру на англійскую карону[4]. Гірт быў гатовы сам узначаліць англасаксонскую армію, каб не дапусціць парушэння Гаральдам сваёй клятвы. Аднак кароль праігнараваў прапанову Гірта. У бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка 1066 г. Гірт на чале сваёй дружыны ваяваў з нармандскімі войскамі і загінуў разам са сваімі братамі Гаральдам і Леафвінам.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Kindred Britain
  3. De Vries, K. The Norwegian Invasion of England in 1066. 1999. ISBN 1-84383-027-2.
  4. Факт прынясення Гаральдам амажа Вільгельму аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі (гл. Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973.

Літаратура

 Папярэднік 
Эльфгар
 эрл Усходняй Англіі 
1057 — 1066
Пераемнік
Ліквідавана
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ва Усходнім Сусексе
Катэгорыя·Графы Усходняй Англіі
Катэгорыя·Нармандскае заваяванне Англіі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1032 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Англасаксонскі перыяд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1066 годзе