wd wp Пошук:

Гіпаліт Грынцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грынцэвіч. Гіпаліт Грынцэвіч (польск.: Hipolit Hryncewicz; 1876, Ковеншчына[3] — 15 кастрычніка 1934[3] або 1933[4][5], Вільня) — інжынер-архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1876 годзе на Ковеншчыне, скончыў гімназію ў Шаўлях. Пасля здачы экзамену ён паступіў на архітэктурны факультэт Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1908 г. Яго дыпломны праект быў адзначаны Prix de Roma. У знак прызнання яго выдатных здольнасцей ён быў накіраваны акадэміяй у Італію на два гады. Да 1912 г. ён працаваў архітэктарам у Пецярбургу на будаўніцтве будынкаў Азоўска-Данскага і Сібірскага банкаў і праводзіў самастойныя будаўнічыя работы. Прымаў удзел у жыцці польскай дыяспары ў Пецярбургу. У сярэдзіне 1912 г. ён пераехаў у Маскву, дзе ажыцяўляў нагляд за будаўніцтвам сабора Аляксандра Неўскага[ru] па праекце Аляксандра Памяранцава[3].

У 1919 г. вярнуўся з савецкай Расіі ў Вільню, дзе ў час вайны 1920 года працаваў у галіне ваеннага будаўніцтва. У лістападзе 1921 г. быў уладкаваўся архітэктарам у Аддзел будынкаў Дарожнага аддзела Віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі (польск.: Wileńska Dyrekcja Kolei Państwowych; пазней Акруговай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі) і далучыўся да працы па адбудове чыгуначных будынкаў, разбураных у час вайны[3].

З 1920-х гадоў Грынцэвіч выкладаў архітэктурную графіку на факультэце прыгожых мастацтваў Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні[6][3].

Быў членам Віленскага кола Саюза польскіх інжынераў-чыгуначнікаў. Раптоўна памёр 15 кастрычніка 1934 г. у Вільні[3]. Пахаваны разам з бацькамі жонкі на віленскіх могілках Старыя Росы[5].

Творчасць

Грынцэвіч, сярод іншага, быў аўтарам будынкаў і рэканструкцыі ў польскім нацыянальным стылі чыгуначных станцый, размешчаных на лініі Беласток — Брэст-над-Бугам — Стоўбцы, а таксама на іншых участках Віленскай дырэкцыі. Па яго праекце былі пабудаваны наступныя станцыі: Брэст-над-Бугам (1930), Ваўкавыск-Горад, Слонім (1922) і Пінск[3]. Невядома, аднак, ці былі некаторыя з іх створаны ў супрацоўніцтве з Генрыкам Генелам (польск.: Henryk Genello)[3], з якім ён працаваў у дырэкцыі. Разам з Генелам у рэкордна кароткі час, усяго за тыдзень, Грынцэвіч спраектаваў станцыю ў Стоўбцах, узведзеную ў 1926 годзе[3].

Сям’я

У 1910 годзе ажаніўся з Казімірай Бялюнас (нар. 1887), дачкой Фелікса Бялюнаса (пам. 24 сакавіка 1927) і Антаніны з Манкевічаў (пам. 11 жніўня 1942)[5].

Зноскі

  1. http://doccdn.simplesite.com/d/ba/6a/283726784184150714/67f3e9bb-a4c2-4dcc-a280-15f6f23a8193/HRYNCEWICZ_materia%C5%82y%20uzupe%C5%82niaj%C4%85ce.pdf
  2. http://www.ejournals.eu/pliki/art/12777/
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Zbigniew Tucholski INŻYNIER HENRYK GENELLO (1872-1948), SZKIC DO PORTRETU ZAPOMNIANEGO ARCHITEKTA KOLEJOWEGO (польск.) . Instytut Historii Nauki im. L. i A. Birkenmajerów PAN. Праверана 18 красавіка 2020.
  4. дата на надмагіллі
  5. 1 2 3 Ród Hryncewiczów. Uzupełnienia
  6. Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Архітэктары Ваўкавыска
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковенскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары Стоўбцаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Архітэктары Слоніма
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў