wd wp Пошук:

Гіпакінезія

Гіпакінезі́я (грэч.: ὑπό — знізу, пад; κίνησις — рух) — стан недастатковай рухальнай актыўнасці арганізма з абмежаваннем тэмпу і аб’ёму рухаў[1]. Гіпакінезія магчымая на фоне неўралагічных і псіхічных разладаў, напрыклад, паркінсанізму і іншых экстрапірамідных сіндромаў, дэпрэсіўнага, кататанічнага і апатычнага ступару[2]. Таксама гіпакінезія можа быць выклікана маларухавым характарам працоўнай дзейнасці або ладу жыцця ўвогуле. У гэтым выпадку яна можа прывесці да гыпадынаміі.

Зноскі

  1. Никифоров А. С. Гипокинезия (руск.) . Неврология. Полный толковый словарь. Национальная психологическая энциклопедия (11 кастрычніка 2010). Праверана 27 лютага 2014.
  2. Жмуров В. А. Гипокинезия (руск.) . Большая энциклопедия по психиатрии, 2-е изд.. Национальная психологическая энциклопедия (11 кастрычніка 2012). Праверана 27 лютага 2014.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхапаталагічныя сіндромы
Катэгорыя·Сіндромы паводле алфавіта
Катэгорыя·Неўралагічныя сіндромы