wd wp Пошук:

Гімн Польшчы

Гімн Польшчы — кампазіцыя «Mazurek Dąbrowskiego» («Мазурка Дамброўскага» або «Марш Дамброўскага»), напісаная Юзафам Выбіцкім (польск.: Józef Wybicki) у 1797 годзе.

Першапачатковая назва — «Pieśń Legionów Polskich we Włoszech» («Песня польскіх легіёнаў у Італіі»), таксама вядомая па першым радку — «Jeszcze Polska nie zginęła» («Яшчэ Польшча не загінула»), якую часта хібна прымаюць за нацыянальны дэвіз Польшчы.

Гісторыя гімна

Польшча знікла з палітычнай карты Еўропы ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795, ажыццёўленага Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.

У 1797 годзе польскі генерал Ян Генрык Дамброўскі з дазволу Напалеона Банапарта стварыў у Італіі Польскія легіёны, якія, па задуме Дамброўскага, павінны былі вызваліць Польшчу ад акупацыі, аднак улетку таго жа года Напалеон распачаў перамовы з Аўстрыяй, што дрэнна адбілася на баявым духу польскіх легіянераў. Юзаф Выбіцкі прыбыў у Італію ўлетку таго жа года і злажыў словы песні, якая павінна была падбадзёрыць легіянераў. Упершыню яна была выкананая 20 ліпеня вайсковым аркестрам у рытме мазуркі на польскую народную мелодыю.

Песня хутка стала вельмі папулярнай у Польшчы. Яна стала нацыянальным гімнам Лістападаўскага паўстання і паўстання Кастуся Каліноўскага.

У 1926 «Марш Дамброўскага» стаў дзяржаўным гімнам Польшчы.

Версіі «Марша Дамброўскага» на іншых мовах

Падчас рэвалюцыйных падзей 1848 г. «Марш Дамброўскага» выконваўся ў Празе, Парыжы, Вене і Берліне. На матыў «Марша Дамброўскага» славацкі паэт Само Томашэк злажыў песню «Гэй, славяне». Іншая знакамітая версія гэтай песні была складзеная балгарскім паэтам Шумі Марыцэй і пасля стала гімнам Балгарыі ў 18861944 гадах. Яго ўплыў адбіўся і на тэксце гімна Украіны — «Ще не вмерла Україна».

Аўдыё

Тэкст і пераклад гімна

Mazurek Dąbrowskiego (Мазурка Дамброўскага)

Jeszcze Polska nie zginęła, Яшчэ Польшча не загінула,
Kiedy my żyjemy. Пакуль мы жывем.
Co nam obca przemoc wzięła, Усё, што ўзята варожай сілай,
Szablą odbierzemy. Шаблямі вернем.
Marsz, marsz, Dąbrowski, Марш, марш, Дамброўскі,
Z ziemi włoskiej do Polski, Ад Італіі да земляў Польскіх,
Za twoim przewodem, За тваёй рукой,
Złączym się z narodem. Злучымся з народам.
Przejdziem Wisłę, przejdziem Wartę, Пяройдзем Віслу, пяройдзем Варту,
Będziem Polakami, Будзем палякамі,
Dał nam przykład Bonaparte, Даў нам прыклад Банапарт,
Jak zwyciężać mamy. Як перамагаць.
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі…
Jak Czarniecki do Poznania, Як Чарнецкі ў Познань прыбыў,
Po szwedzkim zaborze, Шведскі палон ізбыў,
Dla ojczyzny ratowania, Для айчыны ратавання,
Wrócim się przez morze. Моры пяройдзем
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі…
Już tam ojciec do swej Basi Скажа: «Слухай, дачка», — татка,
Mówi zapłakany: Слёз не хаваючы тут, -
«Słuchaj jeno, pono nasi „Чуеш, надыходзяць нашы:
Biją w tarabany.“ Б'юць у барабаны».
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі…

Арыгінальны тэкст «Мазуркі Дамброўскага» ўключаў у сябе дзве дадатковыя страфы (у афіцыйным тэксце дзяржаўнага гімна Польшчы яны адсутнічаюць):

Niemiec, Moskal nie osiędzie, Не сяліцца [у краі нашым] ні немцу, ні маскалю,
Gdy jąwszy pałasza Калі, пад шатамі палашоў,
Hasłem wszystkich zgoda będzie Нашым заклікам стануць згода
I Ojczyzna nasza І Айчына наша
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі.
Na to wszystkich jedne głosy І зліюцца нашы галасы ў адзін:
Dosyć tej niewoli! Досыць той няволі!
Mamy Racławickie kosy, Ёсць у нас рацлавіцкія косы,
Kościuszkę, Bóg pozwoli. З намі Касцюшка, і Бог нам дапаможа".
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі…

Заўвагі і гістарычны кантэкст

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Песні на польскай мове
Катэгорыя·Песні 1797 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя гімны
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Польшчы