wd wp Пошук:

Гільём Каль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каль. Гільём Каль (фр.: Guillaume Caillet) — селянін з вёскі Мело, адзін з кіраўнікоў Жакерыі.

Біяграфія

Кіраўнік Жакерыі — сялянскага антыфеадальнага паўстання ў Заходняй Еўропе, якое ўспыхнула ў Францыі у 1358 годзе. Імкнуўся ўнесці некаторую арганізаванасць у шэрагі сялян, аб’яднаць іх дзеянні; спрабаваў прыцягнуць да паўстання гараджан. Загінуў пасля таго, як Карл Наварскі тыдзень не адважваўся атакаваць паўстанцаў, і ў рэшце рэшт пайшоў на хітрасць — запрасіў Каля для перамоў. Гільём паверыў яго рыцарскаму слову, пасля таго як Гільём увайшоў у лагер арміі, ён быў узяты ў палон.

У ланцугах быў дастаўлены ў Клермон, дзе пасля жорсткіх катаванняў яму адсеклі галаву на гарадской плошчы разам з многімі іншымі паўстанцамі (у некаторых крыніцах згадваюць, што ён памёр пасля таго, як яго каранавалі вянком з распаленага металу).

Зноскі

  1. Agence bibliographique de l’enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Уаза
Катэгорыя·Памерлі ў 1358 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правадыры паўстанняў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі