wd wp Пошук:

Жакерыя

Сяляне забіваюць рыцара

Жакерыя (фр.: Jacquerie) — найбуйнейшае ў гісторыі Францыі сялянскае паўстанне, што пачалося вясной 1358 года ў Паўночнай Францыі.

Повадам да паўстання стала ўзмацненне феадальнага прыгнёту і ўвядзенне новых падаткаў на патрэбы Стагадовай вайны. На настрой сялян паўплывала і эпідэмія чумы, якая ўскладніла іх жыццё.

Асноўнай сілай паўстання былі сяляне, вясковыя святары, гандляры. Яны знайшлі падтрымку ў гарадах Мандзідзье, Бавэ, Сандзіс, Краван, Мо. Кіраўнік Парыжскага паўстання Эцьен Марсель кінуў на дапамогу паўстанцам некалькі сваіх загонаў. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання дасягала каля 100 000 чалавек

Якой-небудзь праграмы дзеянняў паўстанне не мела. Сяляне стыхійна разбуралі замкі, забівалі феадалаў, зніштажалі спісы падаткаў і павіннасцей.

8 ліпеня 1358 года паўстанцкія войскі, якія ўзначаліў селянін Гільём Каль, сустрэліся з арміяй наварскага караля Карла Злога. Убачыўшы колькасную перавагу паўстанцаў, ён прапанаваў Калю мірныя перамовы. Той згадзіўся, але быў схоплены і закатаваны. Сяляне, застаўшыся без свайго правадыра, разгубіліся і былі разбіты.

Падзеі Жакерыі асвятляе першая кніга "Хронікі" Жана Фуасара.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Стагадовая вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паўстанні
Катэгорыя·XIV стагоддзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Францыі