Гіжэ́нка[2] (трансліт.: Hiženka, руск.: Гиженка) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Назва аграгарадка паходзіць ад ракі Гіжэнка, мясцовыя жыхары таксама карыстаюцца назвамі «Ніжэнка», «Йжэнка»
У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. З 1873 года в. Гіжэнка лічылася дзяржаўнай маёмасцю. У 1884 годзе было 33 двары, у тым ліку 10 цяслярных і 6 бондарных, пражывала 163 жыхара.
Перад вайной у вёсцы жыло 319 чалавек[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 112 да вайны)[3].
Пасля вызвалення была адбудавана нанова. У 1956 годзе ў вёсцы было ўжо 100 двароў[4].
Геаграфічна аграгарадок знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Слаўгарада, за 86 км ад Магілёва[5]. Праз аграгарадок працякае рака Тросліўка (Гіжэнка)[6].
У аграгарадку знаходзіцца СВК «40 год Кастрычніка»
У вёсцы маюцца Гіжэнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа[d], дырэктар — Сцяпанаў Аляксандр Віктаравіч і Гіжэнскі яслі-сад, дырэктар — Малашэнка Святлана Віктараўна. Таксама функцыянуе Гіжэнский сельскі дом культуры, дырэктар — Фурсіна Алена Аляксееўна, і Гіжэнская сельская бібліятэка, якая мае доступ у Інтэрнэт.
У вёсцы працуюць ФАП і сацыяльны пункт.
Ля Гіжэнкі знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000525шыфр 513Д000525